DOTYK
Версия от 20:30, 1 ноября 2024; Dzmuh (обсуждение | вклад) (Новая страница: «{{Заготовка}} DOTYK — некамерцыйная культурна-асветнiцкая ўстанова, дзейнасць каторай закранае актуальныя тэмы ідэнтычнасці і самавыяўлення, узнімае праблемы гамафобіі, трансфобіі, сэксізму і іншых формаў ксенафобіі ў беларускім грамадстве. DOTYK выбудоў...»)
Это заготовка статьи. |
DOTYK — некамерцыйная культурна-асветнiцкая ўстанова, дзейнасць каторай закранае актуальныя тэмы ідэнтычнасці і самавыяўлення, узнімае праблемы гамафобіі, трансфобіі, сэксізму і іншых формаў ксенафобіі ў беларускім грамадстве.
DOTYK выбудоўвае камунікацыю не на мове акадэміі, а на мове мастацтва – універсальнай мове чалавецтва. Мы лічым, што мастацтва паказвае жывыя гісторыі і не спрашчае іх да статыстычных дадзеных. Яно адлюстроўвае складанасць і разнастайнасць свету, варыятыўнасць, якая прысутнічае паўсюдна.